Расійскі прафсаюз журналістаў заклікаў да салідарнай падтрымкі ўсіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій рэжыма Лукашэнкі
Прафсаюз журналістаў і работнікаў СМІ (РФ) выступіў з заявай з нагоды чарговага наступу на незалежных журналістаў у Беларусі 16 лютага.
У заяве адзначаецца, што Прафсаюз журналістаў з самага пачатку пільна сочыць за падзеямі ў Беларусі, за абуральнымі і беспрэцэдэнтнымі па маштабах парушэннямі правоў журналістаў, што асвятлялі пратэсты ў рэспубліцы, у тым ліку расійскіх рэпарцёраў, якія падвергнуліся затрыманням, гвалту, зневажальнаму абыходжанню і выдварэнню з краіны.
"ПЖ не можа заставацца абыякавым у момант, калі нашых калегаў пераследуюць за іх прафесійную дзейнасць. Мы ўжо можам канстатаваць, што ўжытыя ў суседняй краіне рэпрэсіўныя практыкі супраць журналістаў і СМІ пачынаюць выкарыстоўваць і ў Расіі", — гаворыцца ў заяве.
"Прафсаюз патрабуе неадкладна спыніць парушаць прафесійныя і грамадзянскія правы журналістаў, прынесці прабачэнні ўсім пацярпелым ад сілавога і адміністрацыйнага бязмежжа. Мы заклікаем усіх калегаў-прафсаюзы, журналісцкія, праваабарончыя і грамадскія арганізацыі ў Еўропе і ў свеце — да салідарных дзеянняў у падтрымку журналістаў і мірных грамадзян, якія падвяргаюцца жорсткім рэпрэсіям з боку рэжыму Лукашэнкі".