Пратэстоўцы запрашаюць варшавянаў на каўбасу
Ля будынку Канцылярыі прэм'ер-міністра фермеры наладзілі пратэстны гарадок.

Каўбаса і гарохавы суп замест антыўрадых воклічаў — гэтак сёння выглядае пратэст фермераў у Варшаве.
Удзельнікі пратэстнай акцыі перад будынкам Канцылярыі прэм'ер-міністра зазначаюць, што праводзяць мірную акцыю. Больш за тое, яны запрашаюць жыхароў сталіцы на хатнюю ежу. Між іншым, яны хочуць пачаставаць варшавянаў садавіной і гароднінай.
У намётавым гарадку пражывае некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў, пры гэтым яны заяўляюць, што да панядзелку іх будзе намнога больш. Нагадаем, сяляне патрабуюць, сярод іншага, дзяржаўнай падтрымкі свінагадоўлі, кампенсацый за страты, прычыненыя дзікамі, а таксама ўвядзення забароны на продаж зямлі замежнікам.