Пратэсты ў Казахстане: Такаеў не хоча міжнароднага расследавання

Рэзалюцыя Еўрапарламента па падзеях у Казахстане «абсалютна неаб'ектыўная», лічыць Касым-Жамарт Такаеў. Праводзіць міжнароднае расследаванне няма патрэбы — «справімся самі, у нас ёсць людзі сумленныя і аб'ектыўныя», — заявіў казахскі гарант, паведамляе korrespondent.net.

Зачыстка на вуліцах Алматы 6 студзеня. Фота: Скрыншот відэа

Зачыстка на вуліцах Алматы 6 студзеня. Фота: Скрыншот відэа

Рэзалюцыя Еўрапарламента па падзеях у Казахстане «абсалютна неаб'ектыўная», лічыць Касым-Жамарт Такаеў. Праводзіць міжнароднае расследаванне няма патрэбы — «справімся самі, у нас ёсць людзі сумленныя і аб'ектыўныя», — заявіў казахскі гарант.

Няма неабходнасці праводзіць міжнароднае расследаванне студзеньскіх падзей у Казахстане. Пра гэта сказаў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у інтэрв'ю дзяржтэлеканалу Хабар24 у суботу, 29 студзеня.

«Што тычыцца міжнароднага расследавання падзей у Казахстане, я не лічу неабходным праводзіць такое расследаванне, справімся самі. У нас ёсць людзі сумленныя і аб'ектыўныя, якія будуць узначальваць грамадскія камісіі», — сказаў ён.

Такаеў адзначыў, што спакойна ставіцца да рэзалюцыі Еўрапарламента па падзеях у Казахстане, і нагадаў, што яна носіць рэкамендацыйны характар.

«Яны ўжо другі раз прымаюць рэзалюцыю па падзеях у Казахстане, прычым абсалютна неаб'ектыўную, заўчасную ў дадзеным выпадку. Маё стаўленне да гэтай рэзалюцыі абсалютна спакойнае. Я сам зацікаўлены ў тым, каб мы атрымалі праўду. Гэтая рэзалюцыя прадыктаваная лабістамі, яны працуюць па замове нашых людзей, якія ў свой час пакінулі Казахстан, зарабіўшы сур'ёзныя вялікія грошы ў краіне, і цяпер выдаткоўваюць іх на тое, каб арганізоўваць тыя ці іншыя дэманстрацыі, нацкоўваць людзей, дзейнічаюць па прынцыпе "чым горш, тым лепш"», — заявіў казахскі лідар.

Як вядома, у сваёй рэзалюцыі Еўрапарламент заклікаў ініцыяваць міжнароднае расследаванне падзей у Казахстане, а таксама ўвесці санкцыі ў дачыненні да казахскіх чыноўнікаў за парушэнні ў галіне правоў чалавека.

Нагадаем, што толькі згодна з афіцыйнымі данымі ў Казахстане падчас масавых пратэстаў загінулі 225 чалавек. Пацярпелымі лічацца 4578 чалавек.