Праз моцную спёку экс-канцлер Нямеччыны Шміт патрапіў у шпіталь

Былы канцлер Нямеччыны Гельмут Шміт шпіталізаваны ў сувязі з абязводжваннем ва ўмовах моцнай спёкі, якая ўсталявалася на поўначы краіны, паведамляе ў суботу на сваёй сайце нямецкая газета "Цайт".



04315476_400.jpg

Па дадзеных выдання, экс-канцлера ФРГ даставілі ў адзін са шпіталёў Гамбурга.
"На шчасце, жыццю (палітыка — ІФ) нічога не пагражае", — адзначыў галоўны лекар шпіталя Карл-Хайнц Кук.
Г. Шміт быў шпіталізаваны з падазрэннем на праблемы з сэрцам, аднак пасля высветлілася, што яго самаадчуванне пагоршылася з-за абязводжвання.
Чакаецца, што экс-канцлер ФРГ зможа вярнуцца дадому ў бліжэйшыя дні.
Паводле "Інтэрфакс"