Прэмію Сахарава атрымала дзяўчынка-блогер з Пакістана

Лідэры палітычных фракцый Еўрапарламента абралі лаўрэатам прэміі імя Сахарава 16-гадовую Малалу Юсуфзай з Пакістана.



malalu.jpg

Пакістанская дзяўчынка, параненая ў кастрычніку мінулага года ў галаву баевікамі руху «Талібан», стала лаўрэатам прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» за 2013 год.
На мінулым тыдні праваабарончая арганізацыя RAW in War (Reach All Women in War, «Дапамагчы кожнай жанчыне ў агні вайны») уручыла Юсуфзай прэмію імя Ганны Паліткоўскай, якая прысуджаецца жанчынам, якія працуюць у зонах канфлікту. У канцы верасня Гарвардскі універсітэт прысвоіў дзяўчынцы званне «гуманіст года». Таксама Юсуфзай ўваходзіць у лік 259 кандыдатаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру, якая будзе ўручана 11 кастрычніка.
У мінулым годзе лаўрэатамі прэміі імя Сахарава сталі два прадстаўнікі іранскай апазіцыі — Насрын Сотаўдэх і Джафар Панахі. У гэтым годзе акрамя Малалы Юсуфзай на прэмію прэтэндавалі экс-супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн і беларускія палітвязні Алесь Бяляцкі, Мікалай Статкевіч і Эдуард Лобаў.
Як адбыўся замах на Малалу Юсуфзай
У кастрычніку 2012 года баявік з руху «Талібан » стрэліў у галаву 14-гадовай Малалу Юсафзай. Яе спрабавалі забіць за тое, што яна ў сваім блогу на сайце «Бі-бі-сі » занадта смела распавядала пра змены ў жыцці яе роднага рэгіёну - даліны Сват пакістанскай правінцыі Хайбер - Пахтунхва. Як заявіў журналістам «Бі-бі-сі» прадстаўнік руху «Талібан» Эхсанулла Эхсан, дзяўчынка падвергнулася нападу з-за таго, што выступала супраць «Талібану» і падтрымлівала прапаганду свецкага ладу жыцця.
Паводле ria.ru