Прынцэса ў мясарубцы

Брытанская прэса піша, што Кейт Мідлтан — маладая жонка прынца Уільяма — імкліва ідзе шляхам ягонай маці прынцэсы Дыяны да псіхічнага зрыву, які можа закончыцца асабістай трагедыяй.

Напэўна, шмат хто яшчэ памятае 29 красавіка гэтага года — дзень шлюбу прынца і Кейт Мідлтан. Каралеўскі шлюб быў адной з самых значных падзей года: трансляцыю цырымоніі глядзелі 750 тысяч чалавек па ўсяму свету. Гледачы налюбавацца не маглі, назіраючы за маладымі. Поўная гармонія.



e68879a4839773d105f0689875dace83.jpg

Брытанская прэса піша, што Кейт Мідлтан — маладая жонка прынца Уільяма — імкліва ідзе шляхам ягонай маці прынцэсы Дыяны да псіхічнага зрыву, які можа закончыцца асабістай трагедыяй.
Напэўна, шмат хто яшчэ памятае 29 красавіка гэтага года — дзень шлюбу прынца і Кейт Мідлтан. Каралеўскі шлюб быў адной з самых значных падзей года: трансляцыю цырымоніі глядзелі 750 тысяч чалавек па ўсяму свету. Гледачы налюбавацца не маглі, назіраючы за маладымі. Поўная гармонія.
Прайшло паўгода — і Кейт думае толькі пра адно: як вырвацца з залатой клеткі. Менавіта так сцвярджае шэраг брытанскіх выданняў. Прычым, калі ім верыць, жыццё пры двары не проста “дастала дзяўчыну. Яна знаходзіцца на мяжы псіхічнай хваробы. “Яна амаль псіхічна вычарпаная. З мінулага лістапада, калі маладыя заручыліся, Кейт ніводнага разу не выходзіла да журналістаў, а ў апошні час імкліва страціла шмат кілаграмаў, — піша “National Enquirer, адно з самых аўтарытэтных у справах каралеўскага дому выданне.
Звычайны працоўны тыдзень княгіні Кацярыны Кембрыджскай (такі афіцыяльны тытул мае Кейт) складаецца з пераездаў паміж Лонданам і мястэчкам Англесі, што ва Уэльсу. У Лондане княгіня праходзіць курс самаабароны, вывучае палацавы этыкет і слухае лекцыі па канстытуцыйнаму праву.
Калі вяртаецца ва Уэльс, дзе яе муж служыць на вайсковай базе, робіць пад прыглядам аховы шопінг, хаваючыся ад папарацы, і займаецца хатнімі справамі. Такі стыль жыцця мала падобны на той, што яна вяла да заключэння шлюбу. Тады Кейт — малады спецыяліст па мастацтву, бегала па модных сталічных галерэях або сядзела з сяброўкамі ў начных клубах. Працаваць ёй, дачцэ мільянера, амаль не даводзілася. Калі б у Вялікабрытаніі былі працоўная кніжкі, то ў Кейт Мідлтан было б толькі два запісы — эксперт па праблемах моды і дарадца ў фірме бацькоў.


Яе новая прафесія — жонка прынца, патрабуе галоўным чынам якасцяў хатняй гаспадыні. У яе абавязак таксама ўваходзіць наведванне філантрапічных мерапрыемстваў, сустрэчы з жонкамі іншых афіцэраў або прадстаўнікоў каралеўскай дынастыі. Занятак не вельмі вясёлы. А з улікам таго, што ўсе на кожным кроку патрабуюць ад яе тэрмінова нарадзіць нашчадка, гэта не можа не выклікаць псіхалагічны дыскамфорт.
На думку псіхолагаў, у прынцэсы назіраецца сур’ёзны стрэс, які выліўся ў формы самаагрэсіі. На працягу апошніх месяцаў яна худнее на вачах. Першы раз пра такую тэндэнцыю пачалі казаць падчас туру пары па Канадзе і ЗША. Папарацы ўстанавілі, што Кейт Мідлтан стала больш хударлявай за Ніколь Кідман — эталон худой жанчыны. Да шлюбу Кейт насіла памер 10 (адпаведна брытанскім стандартам), а зараз толькі шосты. Кажучы словамі медыкаў, у прынцэсы анарэксія.
Даючы каментары наконт стану Кейт у каралеўскай сям’і, брытанская журналісцкае братэрства часта праводзіць паралель паміж ёй і прынцэсай Дыянай. Такое ўражанне, што журналістам падсвядома хочацца зноў адрадзіць канфігурацыю, калі злая цешча — Елізавета Другая, супрацьстаіць добрай прынцэсе. Настальгія па Дыяне ў СМІ кепска адбіваецца на сітуацыі Кейт. Елізавета Другая, якая адследжвае газетныя каментары, пачынае трактаваць Кейт як другую Дыяну і аказваць на яе маральны ціск. Тым больш, што падстава для гэтага ёсць. Ад Кейт патрабуюць нашчадка трону.
Як ананімна паведаміў амерыканскай газеце “UW Weekly адзін з прыдворных, каралева ясна дала зразумець Кейт, што Віндзарам ад яе патрэбны толькі нашчадак і на ўсякі выпадак яшчэ пара-тройка запасных прынцаў і прынцэс. У той жа час 29-гадовая княгіня Кембрыджская, здаецца, не збіраецца ў хуткі часе быць цяжарнай. У прэсу прасачыліся чуткі, што яе муж ужо прасіў бацьку, прынца Чарльза, асту­дзіць рэпрадуктыўныя забабоны каралевы, якая спіць і бачыць сябе прабабкай.
Яшчэ адна лінія канфлікту ў Букінгеме — адносіны Кейт з Камілай, другой жонкай прынца Чарльза. Кейт ненавідзіць арыстакратку Камілу, а тая ў адказ плаціць ёй тым жа. Такім чынам, Кейт, калі няма побач мужа (а ён часам як вайсковец пакідае Англію на доўгі час), аказваецца ў поўнай ізаляцыі. У такой атмасферы псіхічныя хваробы — цалкам зразумелая рэч.


Дарэчы, на анарэксію на той жа псіхічнай глебе хварэла і Дыяна (акрамя таго, у яе была і булемія). Лічыцца, што кепскія нервы падштурхнулі яе здрадзіць мужу, які ўжо здрадзіў ёй з Камілай. Гэтыя супадзенні зноў штурхаюць на тое, каб разглядаць лёс Кейт праз прызму лёсу Дыяны.
І магчыма, злая цешча ў асобе Елізаветы Другой тут нават ні пры чым. Сама мадэль жыцця каралеўскай сям’і робіць яе чальцоў ахвярамі сур’ёзных неўрозаў. Па-сутнасці, гэта не жыццё, а вялікае шоў кшталту сямейнай мыльнай оперы. Ніякай прыватнасці жанр не дапускае. Адсюль псіхалагічныя дэвіяцыі актораў п’есы, якая хутчэй нагадвае драму. Як тут не згадаць, што англійскія рэспубліканцы патрабуюць змены дзяржаўнага ладу ў тым ліку, каб праявіць гуманізм да сяброў сям’і Віндзараў. Колькі можна жыць у рэжыме перманентнага псіхалагічнага аўтакантролю, — кажуць антыманархісты. Некаторыя арыстакраты цалкам згодныя з гэтым тэзісам.
Яшчэ далей пайшоў Джон Хары, аўтар кніжкі “Манархія, Або праўда пра Він­дзараў. Ён прааналізаваў лёс тых, хто прыходзіў у гэтую сям’ю звонку, і зрабіў не вельмі прывабную выснову: “Усе новыя Віндзары траплялі заўсёды ў мясарубку, дзе іх перапрацоўвалі як паравое мяса, пакуль яны не пачыналі адпавядаць патрабаванням да прадстаўнікоў манархіі. Гэты працэс ператвараў іх у людзей з псіхічнымі траўмамі.
У кантэксце сказанага вышэй лёс Кейт застаецца нявызначаным. Магчыма, што менавіта зараз яна трапіла ў тую самую мясарубку. У такім выпадку яе памежны псіхічны стан цалкам зразумелы. Аднак Кейт не Дыяна. Яна прыйшла ў каралеўскую сям’ю ў больш дарослым узросце, чым Дыяна, і псіхічна яна больш моцная за яе. Прынамсі так піша тая ж брытанская прэса. Таму не выключана, што прынцэса з годнасцю пройдзе праз каралеўскую “мясарубку і другой Дыяны ў гісторыі дому Віндзараў не бу­дзе. Праўда, былой Кейт Мідлтан пры такім сцэнары таксама не будзе.