Пуцін вывеў Расію з пагаднення па Міжнароднаму крымінальнаму суду

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне аб выхадзе Расеі з пагаднення па Міжнароднаму крымінальнаму суду (МКС). Тэкст дакумента апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі 16 лістапада.

argumentua.com

argumentua.com

Дакумент уступае ў сілу з дня падпісання. Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць адпаведнае апавяшчэнне генеральнаму сакратару ААН, паведамляе lenta.ru.
15 лістапада пракурор МКС Фата Бенсуда палічыла далучэнне Крыма да Расіі вайной з Украінай і акупацыяй яе тэрыторый. Яна паведаміла, што следчыя суда актыўна высвятляюць, ці сапраўды РФ кантралюе ўзброеныя групоўкі на паўднёвым усходзе Украіны. Калі следчыя дадуць станоўчы адказ на гэтае пытанне, то падзеі і ў гэтай частцы краіны будуць прызнаныя ўзброеным канфліктам з удзелам Расіі.
Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда быў прыняты дыпламатычнай канферэнцыяй паўнамоцных прадстаўнікоў пад эгідай ААН у 1998 годзе. Расея падпісала дакумент у 2000 годзе.