Пуцін згарнуў вучэнні ў Заходняй акрузе

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аддаў загад вайскоўцам, якія прымалі ўдзел у вучэннях Заходняй і Цэнтральнай акругаў, вяртацца ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Пра гэта 4 сакавіка паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова.



pucin_vuczenni.jpg

Напярэдадні Уладзімір Пуцін асабіста наведаў палігон Кірылаўскі ў Ленінградскай вобласці і разам з міністрам абароны Сяргеем Шайгу назіраў за фінальным этапам вучэнняў.
Войскі Заходняй і Цэнтральнай акругаў былі паднятыя па трывозе па загадзе прэзідэнта 26 лютага. Загад быў аддадзены з мэтай праверкі боегатоўнасці вайскоўцаў: да праверкі былі прыцягнутыя больш за 150 тысяч чалавек асабовага складу, а таксама 120 верталётаў, 880 танкаў, 80 караблёў і судоў і больш за 1200 адзінак ваеннай тэхнікі.
На правядзенне вучэнняў , якія па часе супалі з абвастрэннем сітуацыі ва Украіне, адрэагавалі ЗША і Вялікабрытанія, якія заявілі, што маюць намер старанна сачыць за іх ходам. Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу ў адказ на гэта заявіў, што правядзенне праверкі ніяк не звязана з падзеямі ў суседняй краіне.
Правядзенне раптоўных праверак гатоўнасці воінскіх часцей праводзіцца ў Расіі рэгулярна з 2013 года. У папярэдніх аналагічных вучэннях прынялі ўдзел 160 тысяч вайскоўцаў.
lenta.ru