Пуціна папярэдзілі, што яму засталося жыць усяго тры гады
Такой інфармацыяй са СМІ падзяліўся неназваны прадстаўнік ФСБ.
Пуціна папярэдзілі, што яму засталося жыць усяго тры гады — з-за рака, які хутка прагрэсуе, паведамляе Daily Mail са спасылкай на неназванага агента ФСБ.
Афіцэр ФСБ ахарактарызаваў стан расійскага прэзідэнта як «цяжкую форму рака, які хутка прагрэсуе» і дадаў, што таксама крамлёўскі ўладар губляе зрок.
Раней усе звярнулі ўвагу, як Пуцін дзіўна рухаў нагамі на сустрэчах з Аляксандрам Лукашэнкам і Эмамалі Рахмонам. Верагодна, кажа выданне, гэта было спробай схаваць міжвольныя паторгванні, выкліканыя хваробай Паркінсана. Да гэтага перад сустрэчай з Лукашэнкам ён дзіўна трос рукой, а пасля на камерах ён хапаўся за падлакотнікі крэслаў і куты сталоў, што некаторыя лічаць спробай замаскіраваць трэмар.
Раней іншае брытанскае выданне выказала меркаванне, што Пуцін ужо мёртвы, але Крэмль замяніў яго двайніком.