Пуцінскі шантаж дзеля перамір'я

Аналітык Ігар Тышкевіч разважае пра вайну ва Украіне, адключэнне Расіяй газаправода і пагрозу выйсці з дамовы па зерню. Дзеля чаго гэта ўсё робіцца?

ihar_tyszkevicz_3.jpg

За мінулы тыдзень, піша Тышкевіч у сваім тэлеграме, з Расіі прыйшло адразу некалькі цікавых навін.

Згадаем самыя галоўныя:

1. Чарговы перанос даты так званых "рэферэндумаў" на акупаваных тэрыторыях

2. Абыгрыванне МАГАТЭ справаздачы па выніках візіту на Запарожскую АЭС

3. Шантаж Газпрома са спыненнем паставак газу і мітынгі ў шэрагу краін ЕС з прарасейскай позвай

4. І, нарэшце, адкрыцці Пуціна наконт магчымасці перагляду "збожжавы здзелкі".

Ігар Тышкевіч адзначае, што, паводле яго пераканання, гэта ўсё з'яўляецца часткай аднаго працэсу. Крэмль любымі шляхамі хоча выйсці на фармат "зімовай замарозкі" вайны ва Украіне. Або частковай (напрыклад, дамоўленасці па ЗАЭС), або поўнай. Пуціну неабходна аднавіць баяздольнасць арміі, папоўніць дэфіцыт тэхналагічных тавараў (што магчыма ва ўмовах "замарозкі"), расхістаць палітычную сітуацыю ва Украіне і выйсці да вясны 2023 года на магчымасць нововго маштабнага наступу.