Іран. Адкрыта віртуальная амбасада ЗША
Амерыканскае амбасада вяртаецца ў Іран пасля доўгай адсутнасці. Нагадаем, што амбасада ЗША не працуе ў Тэгеране з 1979 года, калі была зачыненая з прычыны атакі ісламскіх фундаменталістаў. Пасля гэтага краіны не маюць дыпламатычных кантактаў. Няма іх і зараз. Таму амбасада адчынена толькі віртуальна на сайце http://iran.usembassy.gov. Тут можна атрымаць агульную інфармацыю пра ЗША, а таксама запоўніць заяву на візу, якую іранцы могуць атрымаць у амбасадзе ЗША ў іншай краіне.
Амерыканскае амбасада вяртаецца ў Іран пасля доўгай адсутнасці. Нагадаем, што амбасада ЗША не працуе ў Тэгеране з 1979 года, калі была зачыненая з прычыны атакі ісламскіх фундаменталістаў. Пасля
гэтага краіны не маюць дыпламатычных кантактаў. Няма іх і зараз. Таму амбасада адчынена толькі віртуальна на сайце http://iran.usembassy.gov. Тут можна атрымаць агульную інфармацыю пра ЗША, а таксама
запоўніць заяву на візу, якую іранцы могуць атрымаць у амбасадзе ЗША ў іншай краіне. Хілары Клінтан, дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў, лічыць, што новы сайт дазволіць наладзіць камунікацыю простых
іранцаў і амерыканскага ўраду і зруйнуе жалезную заслону, якой урад Ірану акружыў сваіх грамадзян. Афіцыйны Тэгеран, між тым, ужо назваў адкрыццё віртуальнай амбасады правакацыяй і ўмяшаннем ва
ўнутраныя справы Ірану.
Паводле французскай прэсы