Іран. Каран у кіно

Не так даўно ў Іране выйшла свая кінаверсія гісторыі прарока Мухамеда, якая выклікала вялікае абурэнне ў Саудаўскай Аравіі.



quran07.jpg

На думку арабскіх уладаў і мясцовых кінакрытыкаў, іранская версія гісторыі ісламу з’яўляецца нефармальнай прапагандай шыізму і ў дадатак сірыйскага рэжыму (як вядома, Тэгеран падтрымлівае афіцыйны Дамаск, а Эль-Рыяд — паўстанцаў). Чым закончыцца канфрантацыя паміж Іранам і Саудаўскай Аравіяй з-за таго, як трэба экранізаваць Каран, цяжка сказаць.

Магчыма, кропку ў гэтай гісторыі паставіць Катар. Мясцовыя багатыя шэйхі маюць намер фінансаваць у наступным годзе здымкі сваёй версіі гісторыі ісламу на базе адной са студый Галівуду. Па чутках, у праект будзе ўкладзена некалькі сотняў мільёнаў долараў. Таксама вядома, што ў гэтым фільме пра гісторыю ісламу прарок Мухамед і іншыя персанажы Карану не будуць паказаныя.

Паводле французскай прэсы