Іран. Вазьміце ў Еўразійскі саюз

На сайце агенцтва Іран.ру, які моцна звязаны з іранскім пасольствам у Маскве, з’явіўся артыкул, сэнс якога: Іран мае інтарэс да таго, каб увайсці ў склад Еўразійскага саюза. Аўтар піша: «Іран для Расіі можа стаць прывабным партнёрам у будаўніцтве новай Еўразійскай прасторы. Інтэграцыйны праект стварэння Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана, вядома ж, у першую чаргу разлічаны на ўдзел у ім дзяржаў на постсавецкай прасторы. Аднак у Расіі ёсць і больш амбіцыйная ідэя выйсці на вышэйшы ўзровень інтэграцыі — да Еўразійскага саюза.



На сайце агенцтва Іран.ру, які моцна звязаны з іранскім пасольствам у Маскве, з’явіўся артыкул, сэнс якога: Іран мае інтарэс да таго, каб увайсці ў склад Еўразійскага саюза. Аўтар піша: «Іран для Расіі можа стаць прывабным партнёрам у будаўніцтве новай Еўразійскай прасторы. Інтэграцыйны праект стварэння Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана, вядома ж, у першую чаргу разлічаны на ўдзел у ім дзяржаў на постсавецкай прасторы. Аднак у Расіі ёсць і больш амбіцыйная ідэя выйсці на вышэйшы ўзровень інтэграцыі — да Еўразійскага саюза. З гэтых пазіцый Іран, несумнеўна, — прывабны партнёр». Цяжка зразумець, што задумалі аўтары артыкулу: сапраўды правесці зандаж грамадскай думкі краін — сяброў удзельнікаў праекту Еўразійскага саюза або проста папалохаць ЗША магчымым стварэннем новага геапалітычнага блоку. Між тым, 18 красавіка ўлады Ірана вырашылі ўвесці рускую мову ў школах у дадатак да персідскай (фарсі) і англійскай, якія вучні Ісламскай рэспублікі сёння вывучаюць у абавязковым парадку.
Паводле расійскай прэсы