Іран. Збіты беспілотнік стаў цацкай

У іранскія крамы дзіцячых тавараў паступіла новая цацка. Гэта зменшаная мадэль беспілотнага амерыканскага самалёта RQ–170 Sentinel, або, як яго яшчэ часта называюць, «дрона», які быў збіты ў мінулым снежні, калі самалёт шпіёніў у іранскім небе. Гэта навіна выклікала выбух нацыяналізму і патрыятызму, які, як бачым, дакаціўся да вытворчасці цацак. Цікава, што ў «дроны» прапануецца гуляць не толькі хлопчыкам, якім гэта тэма больш блізкая. Асобная партыя патрыятычных цацак распрацаваная для дзяўчынак.

У іранскія крамы дзіцячых тавараў паступіла новая цацка. Гэта зменшаная мадэль беспілотнага амерыканскага самалёта RQ–170 Sentinel, або, як яго яшчэ часта называюць, «дрона», які быў збіты ў мінулым снежні, калі самалёт шпіёніў у іранскім небе. Гэта навіна выклікала выбух нацыяналізму і патрыятызму, які, як бачым, дакаціўся да вытворчасці цацак. Цікава, што ў «дроны» прапануецца гуляць не толькі хлопчыкам, якім гэта тэма больш блізкая. Асобная партыя патрыятычных цацак распрацаваная для дзяўчынак. Гэтыя «дроны» больш элегантныя і пафарбаваныя ў гламурны ружовы колер.
Паводле французскай прэсы