Расія. Адмірал Канарыс вярнуўся

Дэпутат Дзярждумы Алег Міхееў, які прадстаўляе партыю "Справядлівая Расія", кіраўнік яе выбарчага штабу, стаў фігурантам незвычайнага скандалу. Партал Lifenews размясціў на сваіх старонках нататку, у якой паведамляў, што “эсэр прыйшоў на вяселле да аднапартыйца "ў форме фашысцкага адмірала Вільгельма Канарыса".

Дэпутат Дзярждумы Алег Міхееў, які прадстаўляе партыю "Справядлівая Расія", кіраўнік яе выбарчага штабу, стаў фігурантам незвычайнага скандалу. Партал Lifenews размясціў на сваіх старонках нататку, у якой паведамляў, што “эсэр прыйшоў на вяселле да аднапартыйца "ў форме фашысцкага адмірала Вільгельма Канарыса". На сайце Lifenews змешчаны некалькі фатаграфій: на адной з іх выяўлены дэпутат у белым пінжаку ваеннага крою з чорным гальштукам і ў белай фуражцы, на якой намаляваны арол — "такі ж, як у нямецкіх марскіх афіцэраў", — паведамляе выданне. "Калі хтосьці з гасцей пацікавіўся ў Міхеева, ці не бянтэжыць яго, што ён апрануўся ў форму фашысцкага адмірала, дэпутат адказаў, што Канарыс фашыстам не быў, а наадварот, з’яўляўся заслужаным палкаводцам", — паведамляе выданне. Міхееў ужо заявіў, што мае намер судзіцца з Lifenews з нагоды публікацый яго фатаграфій у ваеннай форме. "Гэта — фаташоп", — заявіў Алег Міхееў у інтэрв’ю агенцтву “Інтэрфакс.
Па матэрыялах расійскай прэсы