Расія. Ці будзе музей генерала Уласава?
Ветэраны Вялікай Айчыннай з усёй Расіі пішуць лісты Дзмітрыю Мядзведзеву, патрабуючы не дапусціць адкрыцця музея генерала Уласава. Андрэй Уласаў у 1942 годзе ў чыне генерала перайшоў на бок немцаў і ўзначаліў створаную фашыстамі структуру РВА (Расійская вызвольная армія). Пасля вайны, у 1946 годзе, ён быў павешаны Саветамі. Музей, прысвечаны галоўнаму расійскаму калабарацыяністу часоў другой сусветнай вайны, збіраюцца адкрыць на яго радзіме ў Галінскім раёне, што пад Ніжнім Ноўгарадам. Дзіўным чынам тут захаваўся дом, дзе нарадзіўся генерал.
Ветэраны Вялікай Айчыннай з усёй Расіі пішуць лісты Дзмітрыю Мядзведзеву, патрабуючы не дапусціць адкрыцця музея генерала Уласава. Андрэй Уласаў у 1942 годзе ў чыне генерала перайшоў на
бок немцаў і ўзначаліў створаную фашыстамі структуру РВА (Расійская вызвольная армія). Пасля вайны, у 1946 годзе, ён быў павешаны Саветамі. Музей, прысвечаны галоўнаму расійскаму калабарацыяністу
часоў другой сусветнай вайны, збіраюцца адкрыць на яго радзіме ў Галінскім раёне, што пад Ніжнім Ноўгарадам. Дзіўным чынам тут захаваўся дом, дзе нарадзіўся генерал. Да нядаўніх часоў там жыла старая
настаўніца, якая, дарэчы, памятае Уласава: у 1940 годзе ён наведаў родную вёску. Не так даўно будынак набыла фірма «Синь России», якая займаецца сярод іншага рэстаўрацыяй
аб’ектаў, якія могуць выклікаць турыстычны інтарэс. Кіраўніцтва кампаніі не выключыла, што ў доме будзе адчынены музей лідэра РВА. Менавіта гэта і выклікала абурэнне ветэранаў. Між тым,
кіраўнікі фірмы «Синь России», кажуць, што ставіць штамп здрадніка на Уласаве рана. Матэрыялы зачыненага працэсу над ім дасюль не вядомыя. Акрамя таго, ёсць версія, што ён быў
савецкім разведчыкам і наўмысна перайшоў у стан ворагу.
Па матэрыялах «Независимой газеты» (Расія)