Расія. Ці будзе ў Прохарава “Ё-партыя”

Прыхільнікі экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Расіі Міхася Прохарава выбіраюць назву для яго новай партыі. Галасаванне праходзіць на спецыяльным сайце. З 45 тысяч прапанаваных варыянтаў ужо абрана 86 самых папулярных версій. Па выніках галасавання будзе складзены спіс з 10 назваў, адна з якіх будзе абрана экспертнай радай і стане назвай новай партыі. Сярод прапанаваных варыянтаў нямала незвычайных. Адзін з самых папулярных варыянтаў — “Ё-партыя.

Прыхільнікі экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Расіі Міхася Прохарава выбіраюць назву для яго новай партыі. Галасаванне праходзіць на спецыяльным сайце. З 45 тысяч прапанаваных варыянтаў ужо абрана 86 самых папулярных версій. Па выніках галасавання будзе складзены спіс з 10 назваў, адна з якіх будзе абрана экспертнай радай і стане назвай новай партыі. Сярод прапанаваных варыянтаў нямала незвычайных. Адзін з самых папулярных варыянтаў — “Ё-партыя. Таксама ёсць “Пасоўванне, “Вецер змен, “Партыя разумнага сэнсу, “Шчаслівая Расія, “Сапраўдная будучыня і інш. Па папярэдніх выніках галасавання лідзіруе назва “Новая Расія. Нагадаем, гэта была частка слогана “Новы прэзідэнт — Новая Расія, з якім Міхась Прохараў балатаваўся ў прэзідэнты. На другім месцы — “Ё-партыя. Замыкае першую тройку назва “Дэмакратычная партыя Расіі.
Паводле расійскай прэсы