Расія. Чаму мядзведзь сімвал Расіі

У Санкт-Пецярбургу выйшла кніга “Польская дыета рускага мядзведзя, аўтары якой — Дзяніс Хрусталёў і Андрэй Рассамахін — паспрабавалі адказаць на пытанне, чаму сімвалам Расіі ў свеце лічыцца мядзведзь. Яны добра пакапаліся ў архівах і канстатавалі, што мядзведзь стаў у заходняй літаратуры сімвалам Расіі яшчэ ў часы сярэднявечча. Так, у Шэкспіра ў “Макбеце згадваюцца “шалёныя рускія мядзведзі. Аднак канчаткова мядзведзь стаў сімвалам Расіі толькі напрыканцы XVIII стагоддзя.

У Санкт-Пецярбургу выйшла кніга “Польская дыета рускага мядзведзя, аўтары якой — Дзяніс Хрусталёў і Андрэй Рассамахін — паспрабавалі адказаць на пытанне, чаму сімвалам Расіі ў свеце лічыцца мядзведзь. Яны добра пакапаліся ў архівах і канстатавалі, што мядзведзь стаў у заходняй літаратуры сімвалам Расіі яшчэ ў часы сярэднявечча. Так, у Шэкспіра ў “Макбеце згадваюцца “шалёныя рускія мядзведзі. Аднак канчаткова мядзведзь стаў сімвалам Расіі толькі напрыканцы XVIII стагоддзя. Усё пачалося з паўстання Касцюшкі, якое было жорстка падаўлена Суворавым. Расправа выклікала гнеўную рэакцыю ў еўрапейскай прэсе. Сярод іншага ў Вялікабрытаніі выйшла карыкатура “Польская дыета расійскага мядзведзя. Такія карыкатуры былі вельмі папулярныя тады ў Еўропе. На малюнку Кацярына ІІ атрымлівае ад Суворава галовы дзяцей і жанчын. Яны павінны былі пайсці на абед для мядзведзя, які сядзіць на ланцугу каля трону Кацярыны. Гэта карыкатура мела такі поспех, што з тых часоў мядзведзь стаў асацыявацца з Расіяй. Самае цікавае, што мядзведзь, які намаляваны на карыкатуры, абсалютна не падобны да мядзведзя. Англійскі мастак ніколі не бачыў жывых мядзведзяў і намаляваў жывёлу, чымсьці падобную да гіганцкага сабакі.
Па матэрыялах “Независимая газета (Расія)