Расія. Чарнаскурыя бягуць

Валгаградскія адзінаросы не захавалі адзінага чарнаскурага сябра партыі ўлады. 4 мая вядомы мясцовы прадпрымальнік, выхадзец з Гвінеі-Бісаў Жаакім Рыту Кабі Крыма, больш вядомы як Васіль Іванавіч, заявіў пра выхад з шэрагаў “Адзінай Расіі і ўступіў у “Справядлівую Расію. Скандальнасць сітуацыі складаецца ў тым, што Жаакім Крыма (або, як яго называюць у прэсе, “валгаградскі Абама) лічыўся ўлюбёнцам Уладзіміра Пуціна.

Валгаградскія адзінаросы не захавалі адзінага чарнаскурага сябра партыі ўлады. 4 мая вядомы мясцовы прадпрымальнік, выхадзец з Гвінеі-Бісаў Жаакім Рыту Кабі Крыма, больш вядомы як Васіль Іванавіч, заявіў пра выхад з шэрагаў “Адзінай Расіі і ўступіў у “Справядлівую Расію. Скандальнасць сітуацыі складаецца ў тым, што Жаакім Крыма (або, як яго называюць у прэсе, “валгаградскі Абама) лічыўся ўлюбёнцам Уладзіміра Пуціна. Падчас візіту ў Валгаград улетку 2010 года Пуцін запрасіў адзінароса Крыму, які жыве ў Расіі больш за 15 гадоў, на нараду ў абласную адміністрацыю, дзе абмяркоўваліся праблемы ў будаўнічай сферы. Там прэм’ер паставіў усім у прыклад чарнаскурага актывіста партыі ўлады, які самастойна адрамантаваў дарогу ў сваім мястэчку Сярэдняя Ахтуба. Прайшоў толькі год — і Крыма абвясціў пра выхад з шэрагаў пуцінскай партыі. Пераход Крымы ў СР, безумоўна, з’яўляецца сур’ёзным іміджавым ударам па адзінаросах: Крыма паклаў партбілет літаральна напярэдадні прыезду ў Валгаград Пуціна, які прыме ўдзел у працы акруговай партканферэнцыі “Адзінай Расіі.
Па матэрыялах расійскай прэсы