Расія. Чырвоныя пуціністы
Абвешчана пра стварэнне ўсерасійскага руху Блок камуністаў і беспартыйных “За Пуціна. Яго прыхільнікі крытыкуюць “белых, з Балотнай, як удзельнікаў чужой гульні супраць Расіі, якой кіруюць з-за мяжы, і заяўляюць, што падтрымліваюць Пуціна як народнага кандыдата. “Мы не сумняваемся, што ён будзе абраны, абраны па волі ўсяго рускага народа, — гаворыцца ў заяве “чырвоных пуціністаў.
Абвешчана пра стварэнне ўсерасійскага руху Блок камуністаў і беспартыйных “За Пуціна. Яго прыхільнікі крытыкуюць “белых, з Балотнай, як удзельнікаў чужой гульні супраць
Расіі, якой кіруюць з-за мяжы, і заяўляюць, што падтрымліваюць Пуціна як народнага кандыдата. “Мы не сумняваемся, што ён будзе абраны, абраны па волі ўсяго рускага
народа, — гаворыцца ў заяве “чырвоных пуціністаў. Па словах актывістаў, у цяперашняй “барацьбе супраць рускага народа і дзяржавы задзейнічана
“прыціснутая Пуціным старая алігархія 1990-х. “Гарбачоў раіць: “Пуцін, сыдзі. Віцэ-прэзідэнт ЗША асабіста прыязджае палохаць Пуціна — не
выстаўляй сваю кандыдатуру, горш будзе. Дзяржсакратар Клінтан паказвае рускім, што ім не варта выбіраць прэзідэнтам Расіі Пуціна. “Вылучэнне Пуціна — дрэнная ідэя, яна прывядзе да
беспарадкаў, — яшчэ больш выразна папярэджвае Кандаліза Райс. Мы пасылаем вас, спадары сакратаркі, па вядомым рускім адрасе, — кажуць ініцыятары Блоку камуністаў
і беспартыйных. Паведамляецца таксама, што на ўзроўні кіраўніцтва КПРФ ужо “прагучала пагроза расправіцца з сябрамі партыі, якія падтрымалі рух. Хутчэй за ўсё, “чырвоныя
пуціністы — ініцыятыва Крамля. Раней шмат сяброў КПРФ сапраўды выступалі супраць ідэі ўдзелу ў мітынгах разам з дэмакратычнай апазіцыяй.
Паводле расійскай прэсы