Расія. Дачка Гайдара пайшла ва ўладу

Мікіта Белых, былы лідэр антыпуцінскага Саюза правых сіл (СПС), а зараз губернатар Кіраўскай вобласці, цягне сваіх людзей ва ўладу. 24 ліпеня Заканадаўчы сход Кіраўскай вобласці па прапанове губернатара зацвердзіў трох яго новых намеснікаў. Самую вялікую цікавасць выклікала кандыдатура новага віцэ-губернатара па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнага развіцця. Ім стала Марыя Гайдар (27 гадоў), дачка вядомага ліберальнага прэм’ера Ягора Гайдара, аўтара рэформаў 1990-х.

Мікіта Белых, былы лідэр антыпуцінскага Саюза правых сіл (СПС), а зараз губернатар Кіраўскай вобласці, цягне сваіх людзей ва ўладу. 24 ліпеня Заканадаўчы сход Кіраўскай вобласці па прапанове губернатара зацвердзіў трох яго новых намеснікаў. Самую вялікую цікавасць выклікала кандыдатура новага віцэ-губернатара па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнага развіцця. Ім стала Марыя Гайдар (27 гадоў), дачка вядомага ліберальнага прэм’ера Ягора Гайдара, аўтара рэформаў 1990-х. Як ні парадаксальна гучыць, але поспех галасавання за Марыю забяспечыла мясцовая фракцыя партыі “Адзіная Расія, якая мае ў абласным парламенце абсалютную большасць. А вось камуністы ўстрымаліся. Дарэчы, хадзілі чуткі, што кіраўскія “мядзведзі першапачаткова таксама былі супраць кандыдатуры Гайдар, аднак з Масквы прыйшла каманда: новаму губернатару не замінаць.


Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)