Расія. Фашысты аб’ядналіся

Не паспелі расійскія ўлады забараніць Рух супраць нелегальнай эміграцыі (ДПНИ), як 18 красавіка нацыяналісты Расіі ў чарговы раз пачалі спробу аб’яднацца: новую палітычную арганізацыю
вырашана назваць “Рускі народ. Яе будучыя кіраўнікі не хаваюць, што паспрабуюць зарэгістравацца ў Мінюсце. Поўны спіс арганізацый, якія ўвойдуць у кааліцыю, пакуль не вядомы. Аднак
тое, што яна будзе створаная на базе ДПНИ, відавочна.

Не паспелі расійскія ўлады забараніць Рух супраць нелегальнай эміграцыі (ДПНИ), як 18 красавіка нацыяналісты Расіі ў чарговы раз пачалі спробу аб’яднацца: новую палітычную арганізацыю вырашана назваць “Рускі народ. Яе будучыя кіраўнікі не хаваюць, што паспрабуюць зарэгістравацца ў Мінюсце. Поўны спіс арганізацый, якія ўвойдуць у кааліцыю, пакуль не вядомы. Аднак тое, што яна будзе створаная на базе ДПНИ, відавочна. Сваёй галоўнай мэтай стваральнікі новай кааліцыі абвяшчаюць “вяртанне Расіі рускім і “стварэнне гарантый уплыву рускіх сіл на жыццё і развіццё нацыі і краіны. Палітолагі ў сваю чаргу сумняваюцца не толькі ў тым, што арганізацыя пройдзе рэгістрацыю, але і ў тым, што рускім нацыяналістам наогул удасца аб’яднацца — пры адсутнасці выразнай, кампраміснай праграмы і наяўнасці спрэчак паміж партыйнымі лідарамі. Цікава, што маргіналізацыя праварадыкальнага руху праходзіць на фоне росту ксенафобскіх настрояў. Сёння лозунг “Расія для рускіх падтрымліваюць 58% грамадзян краіны, тады як у 1998 годзе ў яго было 43% прыхільнікаў.

Па матэрыялах “Новый регион (Расія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: