Расія. Кожную раніцу спявай з губернатарам!

Ніжагародская дзяржаўная рэгіянальная тэлекампанія «Волга» ўвяла змены ў ранішнюю праграму. Зараз штодня кампанія пачынае эфір з трансляцыі гімну Расіі ў выкананні губернатара
Валерыя Шанцава і дзіцячага хору. Паралельна дэманструецца дакументальны фільм са сцэнамі з ніжагародскага жыцця. Таксама ідуць субцітры са словамі гімна, так што пры жаданні тутэйшыя жыхары могуць
яго праспяваць разам з губернатарам. Валерый Шанцаў даўно ахвотна спявае на сустрэчах з грамадскасцю.



Ніжагародская дзяржаўная рэгіянальная тэлекампанія «Волга» ўвяла змены ў ранішнюю праграму. Зараз штодня кампанія пачынае эфір з трансляцыі гімну Расіі ў выкананні губернатара Валерыя Шанцава і дзіцячага хору. Паралельна дэманструецца дакументальны фільм са сцэнамі з ніжагародскага жыцця. Таксама ідуць субцітры са словамі гімна, так што пры жаданні тутэйшыя жыхары могуць яго праспяваць разам з губернатарам. Валерый Шанцаў даўно ахвотна спявае на сустрэчах з грамадскасцю. Характэрна, што губернатар творча развіваецца: сёлета ён, па яго ж словах, «асвоіў новае амплуа» і нядаўна ўпершыню выступіў з сімфанічным аркестрам. Самыя любімыя ў Шанцава, па яго ўласным прызнанні, песні Уладзіміра Высоцкага і Булата Акуджавы. Грамадскасць, здаецца, не бачыць у спевах Шанцава нічога дурнога: «у кожнага губернатара свой бзік, а песні — гэта яшчэ не самы горшы», — кажа адзін з мясцовыя палітолагаў.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: