Прадстаўнік прэзідэнта РФ па пытаннях Сістэм супрацьпаветранай абароны (ССА) Дзмітрый Рагозін прыдумаў, як рэагаваць на сістэму ССА, якую ствараюць ЗША ў Еўропе. Яго ідэя мае назву
«Сістэма стратэгічнай абароны Зямлі» і выступае за стварэнне сумеснай сістэмы супрацьпаветранай, супрацьракетнай і касмічнай абароны. У перакладзе на нармальную мову сістэма будзе
накіравана супраць магчымых пагроз для Зямлі з космасу, — астэроідаў, камет і, як піша Рагозін, «іншых іншапланетных целаў». Кантроль над зямной ССА мяркуецца перадаць ААН.
Сэнс усёй гэтай фантастыкі ў тым, каб РФ магла рэагаваць на ідэю амерыканскай ССА без «страты твару». Канцэпцыя ўжо была прадстаўлена Мядзведзеву, і вельмі зацікавіла кіраўніка
дзяржавы. Застаецца дадаць, што персанаж расійскага касманаўта Льва Андропава, які ратуе Зямлю ў фільме «Армагедон» вельмі камічны. Ён з’яўляецца на экране, як правіла, у
вушанцы, з гаечным ключом і бутэлькай гарэлкі.
Паводле расійскай прэсы
Расія. Мядзведзеў хоча змагацца з іншапланецянамі
- Замежжа
- 28-10-2011
Прадстаўнік прэзідэнта РФ па пытаннях Сістэм супрацьпаветранай абароны (ССА) Дзмітрый Рагозін прыдумаў, як рэагаваць на сістэму ССА, якую ствараюць ЗША ў Еўропе. Яго ідэя мае назву
«Сістэма стратэгічнай абароны Зямлі» і выступае за стварэнне сумеснай сістэмы супрацьпаветранай, супрацьракетнай і касмічнай абароны. У перакладзе на нармальную мову сістэма будзе
накіравана супраць магчымых пагроз для Зямлі з космасу, — астэроідаў, камет і, як піша Рагозін, «іншых іншапланетных целаў». Кантроль над зямной ССА мяркуецца перадаць
ААН.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: