Расія. Нацыяналісты думаюць пра прэзідэнцкія выбары

У Маскве адбылася сустрэча вядучых інтэлектуалаў нацыянал-патрыятычнага лагеру. Вялікадзяржаўнікі абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў краіне і перспектывы свайго руху ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў 2012 года. Галоўная тэма дэбатаў — ці трэба падтрымліваць на выбарах кансерватыўнага Пуціна, калі ён будзе супрацьстаяць ліберальнаму Мядзведзеву? На думку часткі удзельнікаў сустрэчы, расійскім нацыяналізмам у такім выпадку будуць маніпуляваць з Крамля, што значыць руху палітычную смерць. Як альтэрнатыва патрэбны т. зв.

У Маскве адбылася сустрэча вядучых інтэлектуалаў нацыянал-патрыятычнага лагеру. Вялікадзяржаўнікі абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў краіне і перспектывы свайго руху ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў 2012 года. Галоўная тэма дэбатаў — ці трэба падтрымліваць на выбарах кансерватыўнага Пуціна, калі ён будзе супрацьстаяць ліберальнаму Мядзведзеву? На думку часткі удзельнікаў сустрэчы, расійскім нацыяналізмам у такім выпадку будуць маніпуляваць з Крамля, што значыць руху палітычную смерць. Як альтэрнатыва патрэбны т. зв. “народны кандыдат, які будзе адначасова супраць Пуціна і Мядзведзева. Другія казалі, што трэба быць рэалістамі — той народны кандыдат, не маючы рэсурсаў, будзе папросту статыстам. У такіх умовах трэба абіраць лепшае сярод горшага, то бок падтрымаць Пуціна, які можа стаць на цалкам антызаходнія пазіцыі. Нарэшце, быў агучаны “арабскі варыянт. Тандэм так усім надакучыў, што пратэсты супраць абранага ў 2012-м прэзідэнта (Пуціна або Мядзведзева) — справа часу. Таму нацыяналістам зараз лепш абвясціць байкот выбараў і чакаць народнай рэвалюцыі.
Па матэрыялах расійскай прэсы