Мы ўжо пісалі пра наступствы ініцыятывы адміністрацыі Краснадару вярнуць гораду дарэвалюцыйную назву Екацерынадар. Ідэя вывела тысячы людзей на вуліцы. Гараджане лічаць, што ў час крызісу ва ўлады
ёсць шмат іншых праблем, якімі ім варта займацца.
Аднак гісторыя паўтараецца ў Саратаве. Тут ідэя перайменавання чатырох вуліц таксама не спадабалася жыхарам. Перайменаваць хочуць вуліцу імя Сакко і Ванцэці (Сакко і Ванцэці — амерыканскія
анархісты, забітыя ў 20-я), плошчу каля тэхналагічнага інстытута, вуліцу Бегавая і нейкі завулак. Акрамя вуліцы Сакко і Ванцэці іншыя вуліцы будуць насіць прозвішчы вядомых мясцовых вучоных і
чыноўнікаў. Адказам грамадства стала стварэнне ініцыятыў супраць рэформ. Людзям не падабаюцца не столькі праблемы, якія нясуць перайменаванні, — абывацелям трэба ставіць новыя штампы ў
пашпарты, а фірмам уносіць папраўкі ў статуты, — колькі карпаратыўны прынцып выбару новых назваў. Так, адна з самых старых вуліц горада нядаўна стала насіць імя былога пракурора.
Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)