Расія. Пуцін — пасланец Бога
Вялікі рэзананс у расійскім інтэрнэце атрымала сказаная Уладзіславым Сурковым фраза пра тое, што Расіі Пуціна паслаў сам Бог. Такім жа шляхам, лічыць Суркоў, на Зямлю прыйшоў першы прэзідэнт Чачні Ахма Кадыраў. "Я лічу, па праўдзе кажучы, Пуціна чалавекам, які быў пасланы Расіі лёсам і Богам у цяжкую для яе гадзіну", — сказаў намеснік главы прэзідэнцкай адміністрацыі. Напрыканцы ён заявіў, што, па яго меркаванні, сустрэча Кадырава і Пуціна таксама была наканавана звыш.
Вялікі рэзананс у расійскім інтэрнэце атрымала сказаная Уладзіславым Сурковым фраза пра тое, што Расіі Пуціна паслаў сам Бог. Такім жа шляхам, лічыць Суркоў, на Зямлю прыйшоў першы прэзідэнт Чачні
Ахма Кадыраў. "Я лічу, па праўдзе кажучы, Пуціна чалавекам, які быў пасланы Расіі лёсам і Богам у цяжкую для яе гадзіну", — сказаў намеснік главы прэзідэнцкай адміністрацыі.
Напрыканцы ён заявіў, што, па яго меркаванні, сустрэча Кадырава і Пуціна таксама была наканавана звыш. Інтэрнэт-карыстальнікі сустрэлі заяву Суркова вось такімі іранічнымі каментарамі:
"Малайчына, заліз залічаны. Працягвай". "А мы — атэісты. У цэрквы і мячэці не ходзім". "Вечна Расіі бог пасылае ўсякае г…но".
“Ну, нічога... Бог паслаў — пракуратура і турма, спадзяюся, забяруць. Між тым, эксперты кажуць, што выраз Суркова моцна напалохаў частку сярэдняга класу Расіі, што павышае
шансы Мядзведзева на пераабранне.
Па матэрыялах расійскай прэсы