Добрая ідэя расійскіх уладаў кампенсаваць грамадзянам РФ, які згубілі падчас вайны ў Чачні маёмасць і жыллё, прадэманстравала ўсю хлусню афіцыйных медыя наконт таго, што канфлікт у краі скончаны.
З 7 тысяч асобаў, якія звярнуліся з просьбай пра кампенсацыю, практычна няма ніводнага этнічнага рускага. Між тым, да вайны іх тут жыло некалькі сот тысяч. Фактычна ўсе яны былі вымушаны пакінуць
радзіму. І вяртацца яны не збіраюцца. Усяго пасля вайны ў Чачню вярнулася толькі 200 этнічных рускіх. Рускія традыцыйна займалі ў Чачні пасады тэхнічных спецыялістаў, дактароў і педагогаў. Сёння
менавіта ў гэтых галінах назіраецца жудасны дэфіцыт кадраў. Па афіцыйных дадзеных, рэспубліцы патрэбны 2000 урачоў і 500 настаўнікаў.
Па матэрыялах «Независимой газеты» (Расія)
Расія. Рускія не жадаюць вяртацца ў Чачню
- Замежжа
- 10-05-2009
Добрая ідэя расійскіх уладаў кампенсаваць грамадзянам РФ, які згубілі падчас вайны ў Чачні маёмасць і жыллё, прадэманстравала ўсю хлусню афіцыйных медыя наконт таго, што канфлікт у краі скончаны.
З 7 тысяч асобаў, якія звярнуліся з просьбай пра кампенсацыю, практычна няма ніводнага этнічнага рускага. Між тым, да вайны іх тут жыло некалькі сот тысяч. Фактычна ўсе яны былі вымушаны пакінуць
радзіму. І вяртацца яны не збіраюцца. Усяго пасля вайны ў Чачню вярнулася толькі 200 этнічных рускіх. Рускія традыцыйна займалі ў Чачні пасады тэхнічных спецыялістаў, дактароў і педагогаў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: