Расія. Сюжэт на НТВ прымусіў прэзідэнта здацца
Муртаза Рахімаў — прэзідэнт Башкірыі, вядомы сваімі аўтарытарнымі забабонамі, — доўгі час вёў вайну з Крамлём. Галоўная стаўка: хто прызначыць пераемніка Муртазы — сам Рахімаў або Масква? У вайне за кандыдатуру Рахімаў перайшоў усе этычныя рамкі, якія дазваляюць сабе губернатары на месцах. Нядаўна ва Уфе адбыліся сусветны з’езд башкіраў, які раскрытыкаваў курс Масквы ў дачыненні да рэгіёнаў. Паралельна планавалася, што ўсе грамадскія арганізацыі рэспублікі разам выступяць супраць федэральных ведамстваў, якія быццам “атакуюць рэспубліку.
Муртаза Рахімаў — прэзідэнт Башкірыі, вядомы сваімі аўтарытарнымі забабонамі, — доўгі час вёў вайну з Крамлём. Галоўная стаўка: хто прызначыць пераемніка Муртазы — сам Рахімаў або Масква? У вайне за кандыдатуру Рахімаў перайшоў усе этычныя рамкі, якія дазваляюць сабе губернатары на месцах. Нядаўна ва Уфе адбыліся сусветны з’езд башкіраў, які раскрытыкаваў курс Масквы ў дачыненні да рэгіёнаў. Паралельна планавалася, што ўсе грамадскія арганізацыі рэспублікі разам выступяць супраць федэральных ведамстваў, якія быццам “атакуюць рэспубліку. Аднак у апошні момант кампаніі далі адбой. Прычынай стаў ролік на НТВ, у якім Муртазу крытыкавалі за тое, што ён прасоўвае на пасаду прэзідэнта свайго сына Урала. Гэтага аказалася дастаткова, каб Рахімаў, што называецца, “нагнуўся. Ідэю са зваротам ад грамадскіх арганізацый звярнулі, а сын Муртазы Урал Рахімаў адмовіўся ад мандату дэпутата. Эксперты кажуць, што Рахімаў пасля сюжэтаў на НТВ зразумеў, што супрацьстаяць цэнтру ён не здольны. Прынамсі, без падтрымкі іншых рэспублік, лідэры якіх не збіраюцца спрачацца з Мядзведзевым. Застаецца чакаць ягонай хуткай адстаўкі.
Па матэрыялах расійскай прэсы