Расія. Татарскія нацыяналісты галасуюць за лібералаў
Радыкальныя нацыяналісты з Саюза татарскай моладзі «Азатлык» («Воля») акажуць арганізацыйную і агітацыйную падтрымку на думскіх выбарах рэгіянальнаму аддзяленню ліберальнай партыі «Яблоко». Як заявіў лідар «Азатлыка» Наіль Набіулін, Саюз татарскай моладзі, напрыклад, падзяляе меркаванне «яблычнікаў» пра тое, што праблему вывучэння, захавання і распаўсюду мовы ў нацыянальных рэспубліках неабходна перадаць суб’ектам федэрацыі.
Радыкальныя нацыяналісты з Саюза татарскай моладзі «Азатлык» («Воля») акажуць арганізацыйную і агітацыйную падтрымку на думскіх выбарах рэгіянальнаму аддзяленню
ліберальнай партыі «Яблоко». Як заявіў лідар «Азатлыка» Наіль Набіулін, Саюз татарскай моладзі, напрыклад, падзяляе меркаванне «яблычнікаў» пра
тое, што праблему вывучэння, захавання і распаўсюду мовы ў нацыянальных рэспубліках неабходна перадаць суб’ектам федэрацыі. «Яблоко» выпусціла сваю праграму на татарскай
мове, што паказвае павагу партыі да татарскага народа. Калі б выбары былі без фальсіфікацый, гэта партыя несумнеўна заняла б годнае месца ў Дзярждуме. Мясцовыя «яблычнікі» ад
падтрымкі нацыяналаў адмаўляцца не сталі. Праўда, па меркаванні экспертаў, падтрымка татарскімі нацыяналістамі «Яблока» была цалкам прадказальная, паколькі партыя актыўна прасоўвае
тэму падтрымкі малых народаў. Аднак падобная стратэгія ў Татарстане можа пазбавіць «яблычнікаў» галасоў рускіх выбарцаў, асабліва калі партыя Яўлінскага будзе супрацоўнічаць з
радыкальнымі нацыяналістамі. У любым выпадку, татарскіх радыкалаў у рэспубліцы — ад сілы адзін працэнт ад агульнай колькасці насельніцтва, і нават калі яны ўсё прагаласуюць за
«Яблоко», адчувальных вынікаў партыі гэта не прынясе.
Паводле расійскай прэсы