Расія. Тур камікадзэ

Вядомы рускі нацыяналіст, экс-лідар забароненага «Славянскага саюза» Дзмітрый Дзёмушкін у гэтыя дні падарожнічае па Чачэнскай Рэспубліцы. Падчас свайго «турнэ» радыкальны патрыёт разгульвае па вуліцах Чачні ў футболцы з надпісам «Я рускі». «Цяпер на мне футболка з надпісам «Я Рускі», збіраюся аб’ехаць у ёй усю Чачню і пагаварыць са звычайнымі людзьмі. Мяркуецца, што паездка можа заняць да пяці дзён», — распавёў Дземушкін.

Вядомы рускі нацыяналіст, экс-лідар забароненага «Славянскага саюза» Дзмітрый Дзёмушкін у гэтыя дні падарожнічае па Чачэнскай Рэспубліцы. Падчас свайго «турнэ» радыкальны патрыёт разгульвае па вуліцах Чачні ў футболцы з надпісам «Я рускі». «Цяпер на мне футболка з надпісам «Я Рускі», збіраюся аб’ехаць у ёй усю Чачню і пагаварыць са звычайнымі людзьмі. Мяркуецца, што паездка можа заняць да пяці дзён», — распавёў Дземушкін. Нацыяналіст таксама растлумачыў, што падчас адной з дыскусій з каўказцамі ў Маскве ён атрымаў запрашэнне наведаць ЧР і скарыстаўся ім. Дзмітрый адзначыў, што падчас падрыхтоўкі да паездкі ён сутыкнуўся з моцным супрацівам сілавікоў з Масквы: «Мне казалі, што, па іх інфармацыі, мне ў Чачні быццам збіраюцца адрэзаць галаву, і патрабавалі адмяніць паездку. Людзям з міністэрства Чачні, якія мяне запрасілі, таксама тэлефанавалі і пагражалі, казалі, што мы правакатары, што Дзёмушкін праходзіць па справе аб забойстве і таму падобнае», — распавёў нацыяналіст. У інтэрнэце з’явіліся першыя нататкі Дзёмушкіна з Грознага. Па яго словах, у Чачні мінакі падазрона глядзяць на яго надпіс на майцы, аднак не чапаюць, паколькі вакол увесь час круцяцца нейкія людзі ў цывільным.
Па матэрыялах расійскай прэсы