Расія. У піцеры п’юць “каву” мужчынскага роду
Пецярбургскія парламентарыі прынялі зварот да міністра адукацыі і навукі РФ Андрэя Фурсенкі пра абарону рускай мовы ад новаўвядзенняў. Дэпутаты патрабуюць адмяніць новыя нормы, якія дазваляюць выкарыстоўваць больш вольныя формы напісання і вымаўлення некаторых словаў. Напрыклад, слова “кофе цяпер можа ўжывацца як у мужчынскім, так і ніякім родзе. У слове "йогурт" дапускаюцца абодва націскі. Усе гэтыя новаўвядзенні шакавалі пецярбургскіх дэпутатаў, якія вярнуліся з вакацый.
Пецярбургскія парламентарыі прынялі зварот да міністра адукацыі і навукі РФ Андрэя Фурсенкі пра абарону рускай мовы ад новаўвядзенняў. Дэпутаты патрабуюць адмяніць новыя нормы, якія дазваляюць
выкарыстоўваць больш вольныя формы напісання і вымаўлення некаторых словаў. Напрыклад, слова “кофе цяпер можа ўжывацца як у мужчынскім, так і ніякім родзе. У слове
"йогурт" дапускаюцца абодва націскі. Усе гэтыя новаўвядзенні шакавалі пецярбургскіх дэпутатаў, якія вярнуліся з вакацый. "Складаецца такое ўражанне, што рускую мову
наўмысна спрашчаюць, адпускаючы яе ў вольнае плаванне. Можа, так лягчэй захаваць татальную непісьменнасць, — гаворыцца ў звароце прадстаўнікоў народу. Нягледзячы на знешняе
адзінства, розныя фракцыі гарадской думы бачыць выйсце з сітуацыі абсалютна па рознаму. Так, прадстаўнікі “Адзінай Расіі выступаюць за мірнае і кампраміснае вырашэнне пытання. У
сваю чаргу, камуністы настойваюць на адстаўцы міністра. А вось дэпутат ад ЛДПР заявіў, што прапануе дапушчальным лічыць словы “Андрэй і “Фурсенка ніякага
роду.
Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)