Расія. Валгаградскія абамы
На мясцовых выбарах у Валгаградскай вобласці назіраецца бум кандыдатаў афрыканскага паходжання. Пачалося з таго, што Жаакім Крыма, жыхар вёскі Сярэдняя Ахтуба, вырашыў балатавацца ў дэпутаты раённай думы і на пасаду старшыні раёна. Жаакім — былы эмігрант з Гвінеі Бісау, што, аднак, у свой час не перашкодзіла яму хутка інтэгравацца ў расійскае грамадства: жыхары Сярэдняй Ахтубы называюць яго Васіль Іванавіч, а сам ён займаецца малым бізнесам. На мінулым тыдні дакументы аб рэгістрацыі кандыдатам падаў яшчэ адзін афра-расіянін — 34-гадовы Філіп Кандрацьеў.
На мясцовых выбарах у Валгаградскай вобласці назіраецца бум кандыдатаў афрыканскага паходжання. Пачалося з таго, што Жаакім Крыма, жыхар вёскі Сярэдняя Ахтуба, вырашыў балатавацца ў дэпутаты
раённай думы і на пасаду старшыні раёна. Жаакім — былы эмігрант з Гвінеі Бісау, што, аднак, у свой час не перашкодзіла яму хутка інтэгравацца ў расійскае грамадства: жыхары Сярэдняй Ахтубы
называюць яго Васіль Іванавіч, а сам ён займаецца малым бізнесам. На мінулым тыдні дакументы аб рэгістрацыі кандыдатам падаў яшчэ адзін афра-расіянін — 34-гадовы Філіп Кандрацьеў. У
адрозненні ад «Васіля Іванавіча», ён толькі напалову афрыканец. Яго маці з Маскоўскай вобласці, а бацьку Філіп ніколі ў вочы не бачыў. Працуе Філіп тэхнічным дырэктарам будаўнічай
кампаніі. Выхад на палітычную арэну Філіпа палітолагі разглядаюць як ужыванне праціўнікамі Жаакіма «чорных тэхналогій». Справа ў тым, што Жаакім лічыцца канкурэнтам кандыдатаў,
звязаных з цяперашняй адміністрацыяй, дзе тон задаюць камуністы. Філіп Кандрацьеў можа адцягнуць у Жаакіма частку галасоў. З-за экзатычнасці кандыдата Сярэдняя Ахтуба стала журналісцкай Меккай. У
такой сітуацыі ўжываць адміністратыўны рэсурс, каб гарантаваць патрэбны працэнт, уладам было б цяжка. Таму давялося шукаць Філіпа. Між тым, стала вядома, што выбары ў Сярэдняй Ахтубе прыцягнулі ўвагу
самых аўтарытэтных маскоўскіх піяр-агенцтваў. Яны аналізуюць сітуацыю, каб даведацца, наколькі чарнаскурыя кандыдаты цікавыя выбаршчыку. У будучым падобныя схемы могуць быць выкарыстаныя ў іншых
рэгіёнах, на іншых выбарах.
Па матэрыялах «Независимой газеты» (Расія)