Расія. Зюганаў не хоча быць прэзідэнтам

Эксперты актыўна абмяркоўваюць падрабязнасці сустрэчы прэзідэнта Расіі з прадстаўнікамі пазасістэмнай апазіцыі, а дакладней, яго заяву, якая засталася за кадрам афіцыйнага прэс-рэлізу. Пра яе распавёў старшыня “Расійскага агульнанароднага саюзу Сяргей Бабурін: “Мядзведзеў сказаў: “Так, выбары ў Дзяржаўную думу не стэрыльныя, але наўрад ці ў каго ёсць сумневы, хто перамог на выбарах прэзідэнта ў 1996-м. Гэта не быў Барыс Мікалаевіч Ельцын. Такім чынам, Дзмітрый Мядзведзяў фактычна пацвердзіў старыя плёткі наконт таго, што ў 1996 годзе перамог Зюганаў.

Эксперты актыўна абмяркоўваюць падрабязнасці сустрэчы прэзідэнта Расіі з прадстаўнікамі пазасістэмнай апазіцыі, а дакладней, яго заяву, якая засталася за кадрам афіцыйнага прэс-рэлізу. Пра яе распавёў старшыня “Расійскага агульнанароднага саюзу Сяргей Бабурін: “Мядзведзеў сказаў: “Так, выбары ў Дзяржаўную думу не стэрыльныя, але наўрад ці ў каго ёсць сумневы, хто перамог на выбарах прэзідэнта ў 1996-м. Гэта не быў Барыс Мікалаевіч Ельцын. Такім чынам, Дзмітрый Мядзведзяў фактычна пацвердзіў старыя плёткі наконт таго, што ў 1996 годзе перамог Зюганаў. Між тым, адпаведна афіцыйным дадзеным, у 1996-м Ельцын набраў 53,82% галасоў, Зюганаў атрымаў толькі 40,31%. Як ні дзіўна, прадстаўнікі КПРФ зусім не ўзрадаваліся адкрыццям Мядзведзева і ніякія патрабаванні не высоўваюць. Такая пазіцыя зноў рэанімавала размовы наконт таго, што Зюганаў баіцца атрымання ўлады і загадзя згодны на статус камфортнай апазіцыі.
Паводле расійскай прэсы