Расія. На Лубянцы затрымалі абаронцаў Telegram
Удзельнікаў акцыі ў абарону Telegram затрымалі 16 красавіка на Лубянцы.
На Лубянскай плошчы ў Маскве зладзілі акцыю ў абарону месенджэра Telegram. Яе ўдзельнікі кідалі папяровыя самалёцікі ў будынак ФСБ.
Паліцыя затрымала некаторых удзельнікаў акцыі. У ліку затрыманых апынуліся Марыя Алёхіна і Дзмітрый Царыонаў (Энтэа).
Па дадзеных «ОВД-Инфо», усяго 12 затрыманыя чалавек.
Таганскі суд Масквы 13 красавіка задаволіў пазоў Роскомнагляду аб блакаванні Telegram. Падставай для забароны сэрвісу паслужыў адмову месенджэра перадаць ключы шыфравання ФСБ. 16 красавіка правайдары пачалі блакаваць доступ да Telegram у Расіі.
Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што блакіроўка сервісу супярэчыць Канстытуцыі Расіі. Ён паабяцаў, што месенджэр працягне адстойваць права на таямніцу перапіскі.
Паводле meduza.io, korrespondent.net