Расія пашырыла санкцыі ў дачыненні да Украіны. Пад забарону патрапілі грэлкі і крухмал
Расейскі ўрад пашырыў пералік тавараў, увоз якіх з Украіны ў Расею забаронены. У спіс, зацверджаны пастановай урада, у ліку іншага ўнесены: кукурузны крухмал, глюкоза і фруктоза, медыцынскія коркі, грэлкі і спрынцоўкі, радыятары і катлы цэнтральнага ацяплення, а таксама макулатура.
Таксама пашыраны і пералік грамадзян Украіны, у дачыненні да якіх ўводзяцца спецыяльныя эканамічныя меры. У спіс унесены дзевяць чалавек — чыноўнікі і дэпутаты гарсавета Адэсы. Два чалавекі — гендырэктар тэлеканала 112 Ягор Бенкендорф і дэпутат Вярхоўнай Рады ад партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Юлій Йоффе — са спісу выключаныя.
Усяго ў апошнюю на сапраўдны момант версію спісу грамадзян Украіны, у дачыненні да якіх Расія ўвяла спецыяльныя эканамічныя меры, уваходзяць каля 570 чалавек. Санкцыі мяркуюць, што рахункі фігурантаў спісу ў расійскіх банках (пры наяўнасці такіх) павінны быць заблакаваныя, а вывад іх актываў за межы РФ забаронены. Забарона на ўвоз пэўных катэгорый украінскай прадукцыі была ўведзена Расеяй у канцы 2018 года.
Украінскі бок ўвёў ўласныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян РФ, расійскіх кампаній і пэўных катэгорый расійскіх тавараў.
17 снежня ўлады Украіны абвясцілі аб планах ўвесці санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях у Луганскай і Данецкай абласцях і супрацоўнічаюць з прадпрыемствамі абаронна-прамысловага комплексу Расеі.
Паводле meduza.io