NАТО адзначыла найвышэйшую актыўнасць падлодак Расіі з часоў халоднай вайны

У 2019 годзе ўзровень актыўнасці расійскіх падлодак быў самым высокім з часоў "халоднай вайны", прызнаюць ў Паўночна-Атлантычным альянсе. NАТО рэагуе на такія крокі Масквы і плануе таксама ўзмацняць абарону.

crop_7.jpg


У Паўночна-Атлантычным альянсе лічаць, што Расія нарошчвае актыўнасць падводных лодак. Пра гэта заявіла прэс-сакратар NАТО Аана Лунгеску, паведамляе interfax.com.ua.

"Расія паслядоўна нарошчвае актыўнасць пад вадой", — сказала Лунгеску.

У гэтым годзе ўзровень актыўнасці расійскіх падлодак быў самым высокім з часоў "халоднай вайны".

Па словах Лунгеску, NАТО будзе рэагаваць на гэта щзмацненнем патрулёў, асабліва ў тэрытарыяльных водах Нарвегіі і ў Паўночнай Атлантыцы. Паўночная Атлантыка, па словах Лунгеску, захоўвае жыццёва важнае значэнне для бяспекі Еўропы.