Расія. Замест хуткай дапамогі да пенсіянеркі прыехаў катафалк

Губернатар Саратаўскай вобласці Расіі даручыў разабрацца ў інцыдэнце, калі супрацоўнікі пахавальнай службы прыехалі на выклік раней, чым хуткая дапамога. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада рэгіёна.

Фота: timeskz.kz

Фота: timeskz.kz


"Губернатар Валерый Радаеў даручыў разабрацца ў сітуацыі, калі ў г. Саратаве на экстраны выклік службы хуткай дапамогі да пажылога чалавека прыехалі супрацоўнікі пахавальнай службы. Кіраўнік рэгіёну загадаў правесці дэталёвы аналіз дадзенага інцыдэнту і, у выпадку неабходнасці, перадаць адпаведныя матэрыялы ў праваахоўныя органы", — адзначае прэс-служба.
У міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што інцыдэнт адбыўся некалькі дзён таму. Выклік паступіў ад 92-гадовай жанчыны. На выклік прыбыла брыгада хуткай, якая аказала пацыентцы усю неабходную дапамогу, паведамляе ТАСС.
"Брыгада хуткай прыбыла на месца ў тэрмін, дапамога аказана ў поўным аб'ёме. Як і чаму там апынулася пахавальная служба, мы не ведаем. Было праведзена ўнутранае расследаванне, праслуханы тэлефонныя размовы супрацоўнікаў — ніякіх старонніх званкоў у пахавальную службу яны не здзяйснялі, уцечкі інфармацыі не было", — растлумачыў прэс-сакратар рэгіянальнага міністэрства аховы здароўя Аляксандр Калаколаў.
Калаколаў дадаў, што міністэрства ўжо падрыхтавала зварот у ГУ МУС РФ з просьбай разабрацца ў сітуацыі.
zviazda.by