Расія заняла трэцяе месца ў свеце па ваенных выдатках

У 2016 годзе Расія павялічыла ваенныя выдаткі на 5,9% да $ 69,2 мільярда і апынулася на трэцім месцы пасля ЗША і Кітая. 

203494_c8eeab9db5.jpg

Такія дадзеныя прыводзяцца ў штогадовым дакладзе Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI).

«Павелічэнне выдаткаў адбываецца ў момант, калі расійская эканоміка мае сур'ёзныя праблемы з-за нізкіх коштаў на нафту і газ і эканамічных санкцый, уведзеных з 2014 года», — гаворыцца ў дакладзе.

Першае месца ў спісе займаюць ЗША, другое — Кітай. Ваенныя выдаткі Кітая павялічыліся на 5,4% і склалі ў 2016 годзе $ 215 млрд, а ЗША выдаткавалі $ 611 млрд — павелічэнне склала 1,7%. Таксама растуць выдаткі на абарону краін Заходняй Еўропы.

У мінулым годзе яны павялічыліся на 2,6%. Па дадзеных SIPRI, гэта адбываецца з-за тэрарыстычнай пагрозы. Лідарам у гэтай гонцы стала Італія, чые выдаткі павялічыліся на 11%.

Нагадаем, у красавіку дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан на міністэрскім пасяджэнні NАТО раскрытыкаваў чальцоў альянсу за недастатковыя, на думку адміністрацыі Дональда Трампа, выдаткі на абарону. Усталяванай раней планкі ў 2% ад ВУП дасягнулі пакуль толькі Польшча, Эстонія, Вялікабрытанія, Грэцыя і ЗША.

Паводле www.kommersant.ru