Расія абстраляла цэлі ў Сірыі з адлегласці 1,5 тысячы км

У барацьбе з праціўнікамі Башара Асада Расія задзейнічала чатыры караблі Каспійскай флатыліі ВМФ РФ, ракеты з якіх, праляцеўшыя праз Ірак і Іран, трапілі ў пазіцыі «Ісламскай дзяржавы».  Агулам пабіта 11 мішэняў.



1034156690.jpg

«Тое, што мы правялі гэтыя стрэльбы з акваторыі Каспійскага мора на адлегласці каля 1 500 кіламетраў высокадакладнай зброяй і пабілі ўсе намечаныя цэлі — гэта, вядома, кажа пра добрую падрыхтоўку прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу і добрую выучку асабістага складу», – заявіў кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін.

Таксама ён пацвердзіў жаданне ВС РФ сінхранізаваць дзеянні з Сірыйскай арміяй.

У сваю чаргу міністр абароны Сяргей Шайгу падкрэсліў, што перамагчы тэрарыстаў без падтрымання ЗША і Турцыі немагчыма. Паводле яго, за час аперацыі авіяцыя знішчыла 19 пунктаў кіравання «Ісламскага дзяржавы», 12 складоў са зброяй і 71 адзінку бронетэхнікі.

Раней інфармацыі аб прымяненні ваенна-марскога флоту для аперацыі ў Сірыі не было. Савет федэрацыі даў дазвол на выкарыстанне толькі расійскай авіяцыі за мяжой.

Расійская авіяцыя наносіць удары па Сірыі з 30 верасня. Масква сцвярджае, што бамбіць толькі тыя раёны, дзе замацаваліся баевікі «ІД». Аднак большая частка нападаў прыпадае на тэрыторыі, дзе размяшчаюцца пазіцыі Сірыйскай свабоднай арміі і іншых праціўнікаў рэжыму Башара Асада. Ад дзеянняў расійскай авіяцыі церпіць і мірнае насельніцтва.

belsat.eu