На тэрыторыі ДНР зафіксаванае выкарыстанне расійскіх ЗРК "Тор"
Пакуль увага сусветнай супольнасці прыкаваная да падзеяў у Сірыі, на акупаваным Данбасе зафіксавана выкарыстанне сучасных узбраенняў, якія тэрарыстам “ДНР” пастаўляе Расійская Федэрацыя.
Міжнародная валанцёрская група InformNapalm выявіла сляды выкарыстання расійскага тактычнага зенітнага ракетнага комплексу “Тор” у Данецку.
У зводках баевікоў было адзначана, нібыта з ужываннем СПА прадстаўнікі расійскіх акупацыйных сіл збілі ў Данецку беспілотны лятальны апарат УСУ. Пры гэтым фотадоказу збітага беспілотніка не было прадастаўлена, аднак былі прад'яўленыя фота частак ад ракет, якія, па дадзеных крыніцы, упалі ў Куйбышаўскім раёне горада.
Фота рэшткаў аб'екта, якія знайшлі баевікі
Каманда InformNapalm правяла шэраг кансультацый з ваеннымі экспертамі, падчас якіх большасць апазналі на здымках рэшткі ракеты тыпу 9M330 да зенітна-ракетнага комплексу "Тор" (індэкс
Граў - 9К330, па класіфікацыі МО ЗША і НАТА - SA-15 Gauntlet («латная рукавіца») .
У студзені 2015 года каманда InformNapalm таксама зрабіла аналіз відэа і апазнала праходжанне расійскага комплексу "Тор-М2" (9К332) у Шахцёрску (Данецкая вобласць, Украіна), які кантралюецца аб'яднанымі расійска-тэрарыстычнымі войскамі.
У зводах баявікоў было зазначанае, што прадстаўнікі расейскіх акупацыйных сілаў нібы з дапамогаю СПА зьбілі ў Данецку бесьпілётны лятальны апарат ЗСУ.
Пры гэтым фотадоказы зьбітага бесьпілётніка не былі пададзеныя, замест гэтага былі прадэманстраваныя фатаздымкі абломкаў ракеты, якія, паводле дадзеных крыніцы, упалі ў Куйбышаўскім раёне гораду.
фота: Фота рэштак аб’екту, якое баявікі выклалі ў сацсеціве “ВК”.
У сеціве таксама зьявіліся дадатковыя фатаздымкі ракеты, якая ўпала на тэрыторыі Данецкага металюргічнага заводу.
Каманда InformNapalm зьдзейсьніла шэраг кансультацыяў з вайсковымі экспэртамі, падчас якіх большасьць зь іх апазнала на здымках рэшткі ракеты тыпу 9M330, якая выкарыстоўваецца ў зэнітна-ракетным комплексе “Тор” (індэкс ГРАУ – 9К330, паводле клясыфікацыі МА ЗША і НАТА – SA-15 Gauntlet («Латная рукавіца»).
Зазначым, што ў студзені 2015 году каманда InformNapalm таксама зьдзейсьніла аналіз відэа і вызначыла праходжаньне расейскага комплексу “Тор-М2” (9К332) у Шахтарску (Данецкая вобласьць, Украіна), які кантралюецца аб’яднанымі расейска-тэрарыстычнымі войскамі.
Такім чынам, дзякуючы нязграбнасьці расейскіх прапагандыстаў, якія прагнулі прадэманстраваць навіну нібы пра зьнішчэньне ўкраінскага БПЛА, валянтэры InformNapalm чарговага разу зафіксавалі, што Расейская Фэдэрацыя працягвае пастаўляць сучаснае ўзбраеньне і тэхніку тэрарыстам “ДНР”. Таксама, цалкам мажліва, кіраваньне комплексамі СПА ажыцьцяўляюць ня найміты, але кадравыя расейскія вайскоўцы.
Нагадаем, што наяўнасьць на Данбасе расейскіх ЗРК “Тор” уваходзіць у ТОП-10 фактаў расейскай агрэсыі супроць Украіны.
Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі:VictoryKrm іМіхаіл Кузьняцоў
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтараў і наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына