Украіна. Пад Радай мітынгуюць сваякі ваеннапалонных

Да сцен украінскага парламента прыйшлі блізкія вайскоўцаў і байцы АТА.



Сваякі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ўтрымліваюцца ў палоне на Данбасе, прыйшлі да будынка Вярхоўнай Рады з заклікам дапамагчы ў вызваленні іх блізкіх, паведамляе korrespondent.net.

У акцыі, якая праходзіць каля парламента, удзельнічае каля паўсотні чалавек, асноўная частка з якіх — жанчыны. Яны прыйшлі з фотаздымкамі палонных, таблічкамі з надпісам частак, у якіх тыя служылі, і колькасцю дзён, якія яны знаходзяцца ў палоне.

Сярод удзельнікаў акцыі ёсць таксама і перамоўшчык, кіраўнік партыі "Афіцэрскі корпус" Уладзімір Рубан.

Акрамя таго, у мітынгу ўдзельнічаюць людзі ў камуфляжнай форме з нашыўкамі батальёнаў "Данбас", "Крыўбас", а таксама афіцэрскага корпуса Цэнтра вызвалення палонных.

Нагадаем, 2 кастрычніка ў ЛДНР заявілі пра гатоўнасць адпусціць 30 украінскіх ваеннапалонных.