Расія. Атаманы патрабуюць аўтаноміі
У студзені 2013 года данскія казакі плануюць правесці ў Растове-на-Доне маштабны мітынг. Вынікам мітынгу, на які запрошаны прадстаўнікі Кубанскага і Церскага казацкіх войскаў, павінна стаць рэзалюцыя, адрасаваная прэзідэнту і Дзярждуме, а таксама абласным і краявым органам улады поўдня Расіі.
У яе праекце некалькі патрабаванняў, галоўныя з якіх — прызнаць казакоў асобным этнасам і не ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Такое рашэнне прынята на нядаўняй сустрэчы казацкага актыву ў
станіцы Старачаркаская. Фактычна гаворка ідзе пра праект адраджэння казацкіх аўтаномій, якія існавалі ў царскай Расіі. Як кажа атаман рэестравага вайсковага казацкага грамадства «Усевялікае
войска Данское» Віктар Вадалацкі, дэпутат Дзярждумы: «Казакі — гэта адзін з усходнеславянскіх народаў. Мы цвёрда ўпэўнены, што казак — гэта
нацыянальнасць». Перспектыва надання казакам дзяржаўнасці не вельмі падабаецца цэнтру. Некаторым занадта актыўным атаманам кампетэнтныя органы ўжо далі зразумець, што іх дзейнасць могуць
узяць пад кантроль.
Паводле расійскай прэсы