Расія будзе спрабаваць дэстабілізаваць Украіну (+відэа)

Расія будзе спрабаваць і далей дэстабілізаваць палітычную сітуацыю ва Украіне, але ўводзіць войскі не будзе. Такія прагнозы агучыў на прэс-канферэнцыі былы міністр абароны Яўген Марчук.

Былы кіраўнік абароннага ведамства мяркуе, што ў Херсонскай, Данецкай, Луганскай і Харкаўскай вобласцях будуць працаваць так званыя "турысты Пуціна", укаранёныя агенты Крамля, з сепаратысцкімі заклікамі. Таксама, на думку Марчука, варта чакаць небяспекі з боку Прыднястроўя, бо мяжы з непрызнанай рэспублікай не абароненыя дастаткова для таго, каб пазбегнуць небяспекі. Таксама, Марчук перакананы, што расейцы паспрабуюць сарваць прэзідэнцкія выбары і дыскрэдытаваць абранага кандыдата, напрыклад стральбой на мяжы.