Расія. Чэлябінскі настаўнік гісторыі задаў вучням на дом напісанне даносу

Выкладчык з Чэлябінска Аляксандр Фокін выклікаў вострую рэакцыю сацсетак, апублікаваўшы твіт аб сваёй працы ў школе, паведамляе echo.msk.ru.



1ghjgknimok.jpg

Фокін адразу апынуўся між двух агнёў. Прадстаўнікі «ліберальнага» лагера абвінавацілі выкладчыка ў тым, што ён вучыць дзяцей пісаць даносы, а «дзяржаўнікі» — у апаганенні мінулага. Акрамя таго, некаторыя карыстальнікі папракнулі настаўніка ў здзеках з дзяцей.

Выданню znak.com Фокін, які па сумяшчальніцтву з'яўляецца стэндаперам і ўдзельнікам Comedy Battle, распавёў аб занятку, які правёў для дзяцей.

«Мы праходзілі перыяд 30-х гадоў ХХ стагоддзя, гады сталінскіх рэпрэсій. Я прапанаваў дзецям напісаць данос, каб яны змаглі прачуць эпоху, зразумець ролю насельніцтва ў сталінскіх рэпрэсіях. Адзін з школьнікаў адмовіўся гэта зрабіць, сказаўшы, што яму гэта непрыемна. А ў даносе, які быў напісаны на мяне, гаварылася пра тое, што я на лекцыях распавядаю анекдоты», — патлумачыў Фокін. — «Я не здзіўлюся, калі здарыцца і якая-небудзь адміністрацыйная рэакцыя, але пакуль усё спакойна».

s2hjjjjjjjjjjjjnimok.jpg