Расія да канца тыдня хоча адправіць Украіне трэці канвой "гуманітарнай дапамогі"

Расійская ўлада збіраецца адправіць на Данбас чарговую партыю "гуманітарнай дапамогі" ўжо да канца гэтага тыдня, паведамляе tsn.ua



384063419.jpg

Фота Reuters

Пра гэта сказаў намеснік кіраўніка МНСРФ Уладзімір Сцяпанаў.  "Мы ўжо гатовыя гэтую працу працягваць далей. Да канца гэтага тыдня пры пэўных рашэннях зможам гэтую працу працягнуць", —заявіў намеснік галоўнага выратавальніка Расіі. 

На днях мяжу Украіны перасек другі канвой расійскай "гуманітаркі". Ён заехаў на тэрыторыю Данбаса без праверкі грузу ўкраінскімі мытнікамі і памежнікамі.