Расія. Калінінграду — не, Кёнігсбергу — так
У Калінінградзе стартуе кампанія па вяртанні гораду гістарычнай назвы - Кёнігсберг. Удзельнікі ініцыятыўнай групы вырашылі прайсці ўвесь афіцыйны шлях да гэтай мэты: ад збору подпісаў для Аблдумы
на карысць рэгіянальнага закона аб назве горада, да вылучэння пытання аб вяртанні тапоніма «Кёнігсберг» на рэгіянальны рэферэндум.
Сярод ініцыятараў такога дыялогу з заканадаўчай уладай людзі самых розных поглядаў: ліберальна настроеныя блогеры, нацыяналісты, рэгіяналісты, прадстаўнікі руху расійскіх футбольных заўзятараў і казацтва. Магчыма, што ў самы бліжэйшы час гэты спектр пашырыцца.
Крыніца: http://westruss.ru/news/1191/