Расія. Катастрофа А321 прызна тэрактам

На фрагментах лайнера выяўленыя сляды выбуховых рэчываў замежнай вытворчасці. Пра гэта дырэктар ФСБ даклаў Уладзіміру Пуціну.



1312248760.jpg

Фота © РИА Новости. Максім Грыгор'еў/ТАСС/POOL

Прычынай крушэння расійскага самалёта А321 над Сінаем стаў тэракт. Было выкарыстана самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю да 1 кг у трацілавым эквіваленце. Пра гэта паведаміў кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў на нарадзе ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, стэнаграма якога апублікавана на сайце Крамля.

"Можна адназначна сказаць, што гэта тэрарыстычны акт", — сказаў Бортнікаў. Паводле яго слоў, на абломках і рэчах выяўленыя сляды выбуховага рэчыва замежнай вытворчасці.

Пуцін паабяцаў, што Расія знойдзе тэрарыстаў у любым пункце планеты і пакарае: "Забойства нашых людзей на Сінаі — у ліку найбольш крывавых па ліку ахвяр злачынстваў. І мы не будзем выціраць слёз з нашай душы і сэрца. Гэта застанецца з намі назаўжды. Але гэта не перашкодзіць нам знайсці і пакараць злачынцаў".

За інфармацыю аб датычных да выбуху на борце А321 абвешчана ўзнагарода ў 50 мільёнаў долараў. Таксама Пуцін даручыў узмацніць ўдары расійскай авіяцыі ў Сірыі.