Расія не збіраецца адмаўляцца ад акупацыі Украіны
Кіеўскія ўлады не кантралююць сітуацыю ў краіне, у гэтай сітуацыі Масква пакідае за сабой права ўзяць пад абарону суайчыннікаў ва Украіне.
Пра гэта заявілі ў пятніцу ў МЗС РФ наконт сутыкненняў у Данецку 13 сакавіка, перадаюць РІА Навіны.
«Мы неаднаразова заяўлялі, што тыя, хто прыйшоў да ўлады ў Кіеве, павінны раззброіць баевікоў, забяспечыць бяспеку насельніцтва і законнае права людзей на правядзенне мітынгаў. На жаль, як паказваюць падзеі на Украіне, гэтага не адбываецца, кіеўскія ўлады не кантралююць сітуацыю ў краіне», — падкрэсліваецца ў паведамленні, размешчаным на сайце МЗС РФ.
Нагадаем, у выніку нападу ўдзельнікаў прарасійскага мітынгу на ўдзельнікаў акцыі "За адзіную Украіну» ў чацвер загінула як мінімум 2 чалавека і не менш за 50 пацярпелі.
Паводле forbes.ua