Расія. Пачынаецца адраджэнне Далёкаўсходняй Рэспублікі
Дзяржаўнае фармаванне Далёкаўсходняя Рэспубліка, што існавала падчас грамадзянскай вайны ў Прымор’і, можа хутка зноў з’явіцца на мапе свету.
Менавіта так расійскія эксперты ацанілі рашэнне пасяджэння прэзідыума Дзяржсавету па пытанні развіцця Далёкага Усходу і Забайкальскага краю. У мерапрыемстве прыняў удзел асабіста Уладзімір Пуцін.
Вырашальным пунктам яго прапаноў стала ідэя «зафіксаваць з 1 студзеня 2014 года ўсе падатковыя паступленні фізічных і юрыдычных асоб рэгіёна, і ўвесь гэты грашовы прырост накіроўваць на
карпарацыю «Далёкі Усход», якая па-сутнасці будзе аўтаномна кіраваць эканомікай рэгіёна, маючы нават права прымаць законы для рэгіёну. Як піша прэса, «механізм аддзялення
Далёкага Усходу і Забайкалля ад Расіі набыў пасля гэтага канчатковую форму». Ідэя Далёкаўсходняй рэспублікі, якая дзесяцігоддзямі гуляе па гэтых месцах, пры выкананні ўсіх гэтых планаў
паўстане ва ўвесь рост (прынамсі, дэ-факта).
Паводле расійскай прэсы